Аўтарызацыя

Галоўная > Аб архіве

Аб архіве

 

НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

  • забяспечвае захоўванне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, вядзе іх дзяржаўны ўлік, прадстаўляе ў Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па ўсталяваных формах звесткі аб дакументах архіва, арганізуе іх рэстаўрацыю, кансервацыю, страхавое капіраванне;

 

  • праводзіць работу па стварэнні і ўдасканаленні сістэмы навукова-даведачнага апарата, стварае па меры неабходнасці кампутарныя базы дадзеных, іншыя віды архіўных даведнікаў для пошуку інфармацыі;

 

  • праводзіць экспертызу каштоўнасці дакументаў;

 

  • ажыццяўляе выяўленне і ўлік унікальных і асабліва каштоўных дакументаў;

 

  • праводзіць выяўленне і ўлік профільных дакументаў, якія захоўваюцца ў іншых архівах Беларусі і за яе межамі;

 

  • ажыццяўляе ў межах паўнамоцтваў арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, арганізацыяй дакументаў у справаводстве дзяржаўных устаноў-крыніц камплектавання, а таксама недзяржаўных арганізацый на аснове дагаворных адносін з імі, вядзе дзяржаўны ўлік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ў архівах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый;

 

  • ва ўстаноўленым законам парадку складае і накіроўвае ў Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь спісы крыніц камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду па профілю архіва;

 

  • сумесна з Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органамі дзяржаўнай улады і кіравання ўдзельнічае ў мерапрыемствах па ўдасканаленні і развіцці архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, ва ўдасканаленні іх работы па паляпшэнню арганізацыі дакументаў у справаводстве на аснове ўкаранення дзяржаўнай сістэмы справаводства і уніфікаваных сістэм дакументацыі;

 

  • інфармуе органы дзяржаўнай улады і кіравання, іншыя зацікаўленыя ўстановы аб дакументах архіва для выкарыстання ў эканамічных, навуковых і сацыяльна-культурных мэтах, выконвае запыты дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў недзяржаўных формаў уласнасці, грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзян замежных дзяржаў па дакументах архіва , ва ўстаноўленым парадку выдае ім копіі дакументаў, выконвае тэматычныя і сацыяльна-прававыя запыты, падае дакументы для вывучэння ў чытальнай зале архіва, арганізуе выставы дакументаў, інфармуе грамадскасць аб сваёй дзейнасці;

 

  • выконвае запыты і аказвае платныя паслугі дзяржаўным установам, прадпрыемствам і ўстановам недзяржаўных формаў уласнасці, прыватным асобам, а таксама замежным арганізацыям і замежным грамадзянам па дакументах архіва на дагаворнай аснове;

 

  • ажыццяўляе самастойна або сумесна з іншымі архівамі і навуковымі ўстановамі падрыхтоўку і выданне даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў архіва, дакументальных публікацый у адпаведнасці з задачамі культурна-асветніцкай працы, патрэбамі развіцця навукі і культуры;

 

  • праводзіць навуковыя даследаванні па актуальных праблемах гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, дапаможных гістарычных дысцыплін, арганізуе і ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях;

 

  • вывучае метадычнае забеспячэнне асноўных напрамкаў працы з дакументамі і ўносіць прапановы ў Дэпартамент па архівах і справаводству пра ўключэнне ў галіновыя планы тэматыкі навуковых даследаванняў, прымае ўдзел у падрыхтоўцы галіновых нарматыўных і метадычных дакументаў;

 

  • ажыццяўляе распрацоўку навуковых тэм, навукова-метадычных дапаможнікаў галіновага значэння ў якасці сувыканаўцы ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі навуковых прац, узаемадзейнічаючы ў гэтай галіне з навукова-даследчымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і іншымі навуковымі ўстановамі.

 

220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Тэл.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by