Аўтарызацыя

Галоўная > Аб архіве > Структура архіва > Аддзел фондаў асабістага паходжання > Умовы прыёму дакументаў асабістага паходжання

Умовы прыёму дакументаў асабістага паходжання

 

ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» ажыццяўляе прыём дакументаў асабістага паходжання па дамове дарэння.

 

Архіў камплектуецца дакументамі:

 

  • дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў;
  • вучоных;
  • архівістаў;
  • калекцыянераў;
  • удзельнікаў і сведак гістарычных падзей і інш.

 

В составе асабістага фонду на пастаяннае захоўванне могуць паступаць наступныя віды дакументаў:

 

  1. аўтарскія рукапісы навуковых прац, тэксты дакладаў, выступаў (у тым ліку стэнаграмы); кнігі з пазнакамі ўласніка архіва; кнігі з дарчымі надпісамі;
  2. аўтабіяграфіі, аўтабібліяграфіі, дзённікі, запісныя кніжкі;
  3. успаміны;
  4. запісы творчага, даведачна-бібліяграфічнага і іншага характару;
  5. біяграфічныя дакументы (асабістыя дакументы, даведкі, сведчанні, граматы, адрасы, падзякі і інш.);
  6. лісты службовыя і асабістыя (ад ўладальніка архіва і да ўладальніка архіва);
  7. фатаграфіі ўладальніка архіва, членаў яго сям'і, родных, сяброў, знаёмых;
  8. ўспаміны, артыкулы, рэцэнзіі і іншыя дакументы аб уладальніку архіва;
  9. рукапісы, тэматычныя падборкі выразак i выпiсак з газет, часопісаў, кніг, дакументаў, сабраных уладальнікам архіва для працы;
  10. аўтографы, фатаграфіі і іншыя дакументы, сабраныя ўладальнікам архіва як калекцыі;

 

Пры перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ўладальнік дакументаў у адпаведнасці з Законам "Аб архіўным справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь" можа:

  • пакінуць за сабой права на публікацыю і выкарыстанне дакументаў;
  • абмежаваць выкарыстанне некаторых дакументаў тэрмінам да 75 гадоў з моманту іх паступлення ў архіў;
  • перадаць архіву права рашэння і выбару формы выкарыстання дакументаў.

 

220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Чытальная зала: тэл. (017) 265-05-12
Прыемная: тэл/факс (017) 237-67-78
Аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі: тэл. (017) 267-29-52
narb@narb.by