Афіцыйны сайт дзяржаўнай установы
Нацыянальны архіў
Рэспублікі Беларусь
 

Загадчык: Старасценка Маргарыта Анатольеўна (тэл. 267-29-52)



Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:


  • распрацоўка асноўных напрамкаў работы архіва па выкарыстанні дакументаў у мэтах задавальнення інфармацыйных патрэб грамадзян, грамадства, дзяржавы;

 

  • вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне выкарыстання і публікацыі архіўных дакументаў, укараненні яго ў практыку работы аддзела, архіва;

 

  • удзел у распрацоўцы тэарэтычных пытанняў архіўнай справы па выкарыстанні дакументаў дзяржаўнага архіўнага фонду Беларусі.


Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

  • выконвае запыты устаноў і арганізацый, грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных арганізацый і грамадзян па дакументах архіва, выдае ва ўстаноўленым парадку завераныя копіі і выпіскі з дакументаў, даведкі тэматычнага і сацыяльна-прававога характару, ажыццяўляе прыём грамадзян;

 

  • распрацоўвае і праводзіць выставы дакументаў у архіве і за яго межамі. Удзельнічае ў правядзенні сумесных выстаў з іншымі грамадска-палітычнымі і дзяржаўнымі арганізацыямі;

 

  • праводзіць экскурсіі, сустрэчы з грамадскасцю, прэзентацыі з выкарыстаннем архіўных дакументаў;

 

  • выконвае ва ўстаноўленым парадку дагаворныя работы, аказвае платныя паслугі па выкарыстанні дакументаў;

 

  • арганізуе работу чытальнай залы і аказвае метадычную дапамогу даследчыкам, якія працуюць над дакументамі архіва.
220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Чытальная зала: тэл. (017) 265-05-12
Прыемная: тэл/факс (017) 237-67-78
Аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі: тэл. (017) 267-29-52
narb@narb.by
2019 (c) Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь