Аўтарызацыя

Галоўная > Навукова-даведачны апарат

Навукова-даведачны апарат

Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей - НАРБ) характаразуюць найважнейшыя бакі грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі. Ад узроўню і складу навукова-даведачнага апарата (далей - НДА) да дакументаў НАРБ ў значнай меры залежыць эфектыўнасць выкарыстання дакументаў у навуковых і практычных мэтах.


Архіўныя дакументы, як крыніцы інфармацыі, утрымліваюць першасную дакументную інфармацыю. Для забеспячэння аператыўнага пошуку першаснай дакументнай інфармацыі ў архіве, яна падвяргаецца аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўцы, у выніку якой ствараецца другасная дакументная інфармацыя - дакументная інфармацыя аб складзе, змесце і пошукавых дадзеных архіўных дакументаў. Другасная дакументная інфармацыя змяшчаецца ў элементах сістэмы НДА (далей - СНДА) архіва. На сучасным этапе развіцця грамадства апісанне архіўнай дакументнай інфармацыі па-ранейшаму грунтуецца на дыферэнцыяваным падыходзе, які ўключае ў сябе выбар пэўнай методыкі складання і ўдасканальвання даведнікаў, вызначэнне складу і напаўнення даведачнага апарата да іх, усталяванне чарговасці работ з фондамі ў залежнасці ад іх інфарматыўнасці і г.д.


СНДА да дакументаў канкрэтнага архіва ўяўляе сабой комплекс узаемазвязаных і ўзаемадапаўняльных архіўных даведнікаў і аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм (далей - АІПС) аб складзе і змесце архіўных дакументаў, якiя ствараюцца на адзінай навукова-метадычнай аснове і якія забяспечваюць пошук дакументаў і дакументнай інфармацыі ў мэтах іх эфектыўнага выкарыстання. Архіўныя даведнікі і АІПС у залежнасці ад узроўню, структуры і аб'ёму прадстаўленай у іх інфармацыі падпадзяляюцца на міжархіўныя, агульнаархіўныя, міжфондавыя, пафондавые. Аўтаматызаваны НДА (далей - АНДА) архіва ўяўляе сабой сукупнасць апісанняў дакументаў, змешчаных у базе дадзеных аўтаматызаваных сродкаў пошуку інфармацыі і прадстаўлення вынікаў пошуку. АНДА будуецца на прынцыпах традыцыйнай СНДА архіва і рэалізуе ўсе яе функцыі, падаючы шырокія магчымасці для больш аператыўнага і шматаспектнага пошуку архіўных дакументаў.


З улікам вышэйсказанага, СНДА НАРБ на сучасным этапе ўключае ў сябе: вопісы спраў пастаяннага захоўвання; спіс фондаў; даведнікі; сістэму архіўных каталогаў; сістэму дапаможных даведачных картатэк; паказальнікі; агляды дакументаў; пералікі пытанняў, разгледжаных на пасяджэннях бюро і сакратарыята партыйных і камсамольскіх органаў; тэматычныя базы дадзеных. У цэлым, СНДА НАРБ з'яўляецца рацыянальнай па метадах апісання, адэкватна адлюстроўвае склад і змест дакументаў архіва. Далейшае ўдасканаленне і развіццё СНДА з'яўляецца адной з галоўных задач архіва.


Глядзіце таксама старонку Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Тэл.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by