Аўтарызацыя

Галоўная > Запыты і паслугі

Запыты і паслугі

ЗАПЫТЫ


Паважаныя наведвальнікі сайта!

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што заявы (пісьмовыя і ў электроннай форме) павінны адпавядаць Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. №300-З "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў", Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 "Аб адміністратыўных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян", а таксама Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2015 г. №251 "Аб унясенні дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".


Заявы выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.


Пісьмовыя заявы грамадзян павінны ўтрымліваць:

-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);

-выкладанне сутнасці заявы;

-адрас заяўніка;

-подпіс заяўніка.

Больш поўная інфармацыя знаходзіцца ў раздзеле "Адміністрацыйныя працэдуры".


Віды запытаў

Неабходныя звесткі

Аб удзеле ў партызанскім і падпольным рухуна тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны


Дакументаў аб праходжанні службы ў дзеючай Чырвонай Арміі Нацыянальны архіў не мае.

Рэкамендуем звярнуцца ў ЦАМА: РФ, Маскоўская вобласць, г. Падольск, вул. Кірава 74

 Прозвішча, імя, імя па бацку (у т. л. дзявочае прозвішча), месца нараджэння, месца пражывання (на 22.06.1941 г.), назва партызанскага фарміравання і/або падпольнай групы (арганізацыі), час удзелу, пазначыць раён дзеяння (населены пункт, вобласць). Прозвішча, імя каманднага складу або радавых таварышаў па службе.

Аб раскулачванні, пазбаўленні выбарчых правоў, высяленьні

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у т. л. дзявочае і / або галавы сям'і заяўніка), склад сям'і з указаннем узросту на момант раскулачвання, месца жыхарства (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта і сельскага Савета), дата, пазначыць што адбылося: раскулачванне, канфіскацыя маёмасці, высяленне, пазбаўленне выбарчых правоў.

Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у т. л. дзявочае прозвішча), дата нараджэння, месца працы на момант ўзнагароджання, гады працы. Дзе знаходзілася прадпрыемства (установа, арганізацыя)? Пазначыць раён, горад. Дата ці год узнагароджання. Для даведкі аб узнагароджанні "Медалём мацярынства" неабходна ўказаць колькасць дзяцей і даты нараджэння дзяцей, пачынаючы з 5-га дзіцяці.

Аб знаходжанні ў нацысцкіх канцлагерах і турмах на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы у перыяд Вялікай Айчыннай вайны

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у т. л. дзявочае прозвішча), дата нараджэння / год нараджэння, месца нараджэння, месца жыхарства (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта), дата ці год калі быў сагнаны, месца адкуль сагнаны, месца / краіна куды быў сагнаны, назву канцлагера / турмы, месцазнаходжанне канцлагера / турмы.

Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у т. л. дзявочае прозвішча), дата нараджэння, назва партызанскага фарміравання і / або падпольнай групы (арганізацыі), час удзелу, пазначыць раён дзеяння (населены пункт, вобласць). Дата ці год узнагароджання.

Пра знаходжаньне на акупіраванай тэрыторыі Беларусі

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у т. л. дзявочае прозвішча), дата нараджэння / год нараджэння, месца нараджэння, месца або адрас / адрасы пражывання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, час пражывання.

Аб знаходжанні на прымусовых работах на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

 Прозвішча, імя, імя па бацьку (у тым ліку дзявочае прозвішча), дата нараджэння / год нараджэння, месца нараджэння, месца жыхарства на момант згону (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта), дата ці год калі быў сагнаны, месца адкуль сагнаны, месца / краіна куды быў сагнаны, назву месца / населенага пункта, дзе знаходзіўся на прымусовых працах.

Аб рэпрэсіях і рэабілітацыі

Прозвішча, імя, імя па бацьку (у тым ліку дзявочае прозвішча), склад сям'і з указаннем узросту, адрас / месца жыхарства на момант арышту (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта і сельскага Савета), нацыянальнасць, сацыяльнае паходжанне, пазначыць характар абвінавачванні (прычыну арышту), дата арышту , месца адбываньня пакараньня.

Аб працоўным стажы

Дакументаў з інфармацыяй пра стаж працы ў арганізацыях з такой формай уласнасці як ТАА, ААТ, ЗАТ, ПУП, ІП на захоўванні ў Нацыянальным архіве няма

Прозвішча, імя, імя па бацьку (па пашпарце), поўная назва арганізацыі, якога міністэрства (ведамству) падпарадкоўвалася (у перыяд, пра які запытваюцца звесткі), перыяд работы, месца знаходжання арганізацыі ў перыяд, аб якім запытваюцца зьвесткі, структурнае падраздзяленне, дзе працаваў (ла), пасада (у перыяд аб якім запытваюць звесткі.

Аб заработнай плаце

Дакументаў з інфармацыяй пра стаж працы ў арганізацыях з такой формай уласнасці як ТАА, ААТ, ЗАТ, ПУП, ІП на захоўванні ў Нацыянальным архіве няма

Прозвішча, імя, імя па бацьку (па пашпарце), поўная назва арганізацыі, якога міністэрства (ведамству) падпарадкоўвалася ў перыяд, аб якім запытваюцца зьвесткі, структурнае падраздзяленне, дзе працаваў (ла), пасаду ў перыяд аб якім запытваюцца звесткі.



Калі вы хочаце асабіста звярнуцца ў архіў па кансультацыю, пры сабе неабходна мець наступныя дакументы: пасведчанне асобы (пашпарт), працоўную кніжку ці яе копію (па пытаннях аб стажы, заробку, узнагароджанні), даверанасць (калі Вы хочаце зрабіць запыт ад імя іншага чалавека ), пасведчання да ўзнагарод.

220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Тэл.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by