Аб правядзенні экскурсіі для прадстаўнікоў Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы»

24.04.2024

23 красавіка 2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для старшынь абласных і гарадскіх арганізацый Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы».

Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва па камплектаванню дакументамі. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш.

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

 

Фотогалерея: