Аб правядзенні міжнароднага круглага стала ў НАРБ

25.04.2024

25 красавіка 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыўся Міжнародны круглы стол «Нацысцкія карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Арганізатарамі форума выступілі НАРБ, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д.Селяменеў, які падрабязна расказаў аб карных аперацыях «Моросящий дождь» и «Весенний праздник»; навуковы  супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.М.Надтачаеў расказаў аб дзейнасці тайнай палявой паліцыі на прыкладзе карнай аперацыі «Весенний праздник»; вядучы навуковы супрацоўнік гэтага ж цэнтра, к.г.н., дацэнт А.А.Крыварот прадставіў даклад «Карныя аперацыі германскіх акупантаў падчас адноснай паўзы на беларускім напрамку савецка-германскага фронта (красавік—чэрвень 1944 г.)»; вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі, к.в.н. дацэнт В.Р.Шумілаў расказаў аб навукова-метадычным апараце верыфікацыі знішчаных (пацярпелых) населеных пунктаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; загадчык кафедры гісторыі і турызма Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнт А.І.Корсак прадставіла аналітычны зрэз фактычных дадзеных знішчаных і пацярпелых сельскіх населеных пунктаў Беларусі падчас нацысцкай акупацыі; прафесар Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта імя Пятра Вялікага, д.г.н., дацэнт А.Я.Краснажонава прадставіла даклад «Горад голаду, блакады і смерці: блакада Ленінграда як злачынства нацызма».

Выступленні удзельнікаў выклікалі ажыўленую і канструктыўную дыскусію.

Інфармацыя падрыхтавана вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фота: У.Монзуль

Фотогалерея: