Аўтарызацыя

Галоўная > Новости и события > Віртуальная выстава дакументаў Скалабана В.У.

Віртуальная выстава дакументаў Скалабана В.У.

Аўтар-складальнік:
аддзел фондаў асабістага паходжання, І.У.Дарагуш


Анатацыя:
Віталь Уладзіміравіч Скалабан нарадзіўся 5 жніўня 1947 г. у вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.


У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі. У 1987 г. Скалабан В.У. абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме “Беларускі нацыянальны камісарыят (студзень 1918 − сакавік 1919 гг.)”.


Працаваў рэдактарам (1972-1992), загадчыкам рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі” (1992-1995), намеснікам дырэктара (1995-1997), саветнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам БелНДІДАС (1997-2000), намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова – асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны (2000-2002). З 2002 г. – вядучы навуковы супрацоўнік, з 2004 г. – загадчык аддзела публікацый дакументаў НАРБ.


Скалабан В.У. з’яўляўся членам Археаграфічнай камісіі Белкамархіва (з 1999 г.), Рады Беларускага фонду культуры (з 2002 г.), рэдкалегіі “Краязнаўчай газеты” (з 2003 г.).


Памёр В.У. Скалабан 20 жніўня 2011 года. Пахаваны на Паўночных могілках.


Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуру ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў, пытанні гістарыяграфіі, архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, увёў у навуковы ўжытак невядомыя тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст., гісторыка – літаратурныя матэрыялы пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, культурных і грамадскіх дзеячаў: Я. Купалы, Я. Коласа, М.А. Багдановіча, М.І. Гарэцкага, У.М. Ігнатоўскага, М.В. Мялешкі і інш.


Удзельнічаў у выданні “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”, “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі”, біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі”, “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”і інш. З’яўляўся рэдактарам-складальнікам кнігі “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна” (1989), аднім са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў “М.М. Улашчык” (1996), “Беларускі навукова – даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы” (1997), “Р.П. Платонаў” (2000), “М.В. Доўнар-Запольскі” (2001), “Бібліятэка Міхася Мялешкі: зводны каталог” (2001), выданняў “Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю” (2002), “Освобожденная Беларусь: документы иматериалы” (2005), “Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны (22 июня – август 1941 г.): документы и материалы” (2006), “Минская область в документах и материалах” (2007,2009), “Беларусь в постановлениях и распоряжениях Государственного Комитета Обороны СССР 1941-1945 гг.: справочник” (2008), “Академик В.М. Игнатовский: документы и материалы” (2010), “ОУН – УПА в Беларуси, 1939-1953 гг. (2011)” і інш.


Скалабан В.У. выступаў как  сааўтар сцэнарыяў дакументальна – мастацкіх фільмаў “Без эпітафіі” (1990, пра З.Х. Жылуновіча), “Справа Ігнатовскага” (1991), “Ніколі я не паміраў” (1992, пра Я. Купалу), “Імша па Купалу” (1992), дакументальнага фільма “БНР: час звеставання” (1993) і інш. В.У. Скалабан – адзін са сцэнарыстаў, кансультантаў, удзельнікаў аўтарскай праграмы А. Матафонава “Адкрыты архіў”, “Обратный отсчёт” (майстэрня Уладзіміра Бокуна).


Дакументы прадстаўлены з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь” (НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)

 


Камандзіровачнае пасведчанне Віталя Скалабана - сябра школьнага гістарычнага гуртка. 1965 г. НАРБ Аўтарская картка супрацоўніка выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” В.У. Скалабана.1969 г. НАРБ
В.У.Скалабан за кафедрай Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. 1969 г. Фота БДАМЛМ Характарыстыка на студэнта V курса гістарычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта В.У.Скалабана. 1970 г. НАРБ
Загад лейтэнанту В.У.Скалабану. 1970 г. НАРБ В.У.Скалабан пад час службы ў арміі. Другі злева. 1970-я гг. Фота БДАМЛМ
Злева направа: В.У.Скалабан, З.Верас, І.Пратасеня ў Вільні ў Лясной хатцы. 1981 г. Фота БДАМЛМ В.У.Скалабан з Я. Брылем, М.К.Міцкевічам і інш. на “Каласавінах”. 1996 г. Фота БДАМЛМ
Загад об выданні гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць”. 1986 г. НАРБ Кніга “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раена”. 1989 г. Рэдактар-складальнік В.У.Скалабан. НАРБ
Ганаровая грамата В.У.Скалабану. 1975 г. НАРБ Выпіска з пратакола пасяджэння Вучонага савету Інстытута гісторыі АН БССР. 1980 г. НАРБ
Р.Барадулін. “У навуцы ўеднай пан”. Паэтычнае прысвечанне В.У.Скалабану. 1987 г. БДАМЛМ С.Панізнік. “Быў кротусам вучоным змаль” Паэтычнае прысвечанне В.У.Скалабану.1997 г. НАРБ
В.У.Скалабан з А.К.Каўкай на I Доўнарскіх чытаннях. 1997 г. Фота БДАМЛМ В.У.Скалабан з У.І.Адамушкам, Я.Янушкевічам і інш. на міжнароднай канферэнцыі “Праблемы беларускай археаграфіі” (гістарычны факультэт БДУ). 1999 г. Фота БДАМЛМ
В.У.Скалабан з В.Д.Селеменевым на прэзентацыі выдання “Центральный комитет коммунистической партии (большевиков) Белоруссии”. 2007 г. Фота БДАМЛМ Вокладка выдання “Центральный комитет коммунистической партии (большевиков) Белоруссии”. 2007 г
В.У.Скалабан на прэзентацыі кнігі “Время и бремя архивов и имен”. 2009 г. Фота БДАМЛМ Вокладка кнігі “Время и бремя архивов и имен”. 2009 г
В.У.Скалабан на адкрыцці міжнароднай выстаўкі, прысвечанай 60-годдзю Перамогі Масква. 2005 г. Фота БДАМЛМ В.У.Скалабан на канферэнцыі Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута. Масква. [2006 г.]. Фота БДАМЛМ
В.У.Скалабан з супрацоўнікамі адзела публікацыі. [2002 г.] Фота БДАМЛМ Ганаровая грамата В.У.Скалабану 2007 г. БДАМЛМ
Загад аб узнагародзе В.У.Скалабана нагрудным знакам “Ганаровы архівіст Беларусі”. 2007 г. БДАМЛМ В.У.Скалабан. 2007 г. Фота БДАМЛМ
С.Панізнік віншуе В.У.Скалабана з 60-годдзем. 2007 г. Фота БДАМЛМ В.У.Скалабан з У.І.Адамушкам і В.У.Скалабанам (братам) пад час урачыстасці з нагоды 60-годдзя. 2007г. Фота БДАМЛМ

Падпіска/Рассылка

Адмовіцца ад падпіскі
220114, г. Мінск,
пр-т Незалежнасці, 116
Тэл.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by