Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

22.12.2018

Адкрыццё выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР

 

21 снежня ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

 

На адкрыцці выставы выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец. Выступоўцы адзначылі важнасць юбілею БССР у кантэксце станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці, падкрэслілі неабходнасць звароту да гістарычных крыніц, іх вывучэння, захавання і дэманстравання шырокаму колу грамадскасці.

 

Пачатак ХХ ст. быў насычаны шматлікімі сусветнымі падзеямі, якія лёсавызначальна паўплывалі на гісторыю сучаснай Беларусі. Першая сусветная вайна і рэвалюцыі 1917 г. прывялі да краху вялікіх імперый, стварылі новыя магчымасці для фарміравання нацыянальных дзяржаў. З таго часу бярэ пачатак і сучасная беларуская дзяржаўнасць.

 

Тэматычныя раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць знакавыя падзеі таго перыяду. Кропкай адліку сталі скліканы ў канцы «Вялікай вайны» Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і абвяшчэнне БНР (сакавік 1918 г.), якія выразна выявілі волю беларускага народа да самастойнасці.

 

1 студзеня 1919 г. адбылося абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, падмацаванае праз некалькі дзён публікацыяй «Маніхвэста Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі». Неўзабаве на Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя ССРБ. Але новая ваенная навала перашкодзіла развіццю краіны. Пачатак Савецка-польскай вайны 1919–1921 гг. прывёў да з’яўлення на карце Літоўска-Беларускай ССР, якая таксама хутка знікла з-за акупацыі значнай часткі Беларусі войскамі Ю. Пілсудскага.

 

Толькі на адкрыцці выставы можна  пабачыць арыгінальныя архіўныя дакументы з фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.Таксама экспанатамі выставы сталі шматлікія перыядычныя выданні, на старонках якіх адлюстраваны лёсавызначальныя дзяржаўныя падзеі і рэакцыя на іх тагачаснага грамадства. Сярод унікальных матэрыялаў: дакументы са знакамітым «Маніхвэстам» 1919 г., рукапісы першага кіраўніка ўраду ССРБ Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі і карты дзяржаўных межаў той эпохі з фонду бібліятэкі.

Выстава будзе працаваць у Музеі кнігі з 21 снежня 2018 г. да 15 сакавіка 2019 г.

 

Подробнее о выставке:

 

https://nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/na-vysta-tsy-manikhvest-respubliki-mozhna-bachyts-unikalnyya-dakumenty/

https://www.sb.by/articles/k-100-letiyu-bssr-v-natsionalnom-arkhive-otkrylas-vystavka-provozglashenie-respubliki-god-1919.html

https://www.youtube.com/watch?v=anpCZxTHM7c

https://laliewalker.com/watch?v=6aANeBna-ug

http://newsvideo.su/video/9754881

 

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 265-05-12
Приемная: тел/факс (017) 237-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 267-29-52
narb@narb.by