Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

18.12.2019

Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Арменія

 

17 снежня 2019 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з візітам наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь А.В. Гевандзян і Генеральны дырэктар Фонда «АНИВ» А.В. Хечаян. У рамках сустрэчы з дырэктарам архіва А.К. Дземянюком былі абмеркаваны перспектывы і магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, дасягнуты дамоўленасці аб сумесным удзеле ў рэалізацыі шэрага праектаў.

 

Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па архіву, пад час якой яны змаглі падрабязней даведацца пра гісторыю, структуру, функцыі і асноўныя напрамкамі дзейнасці дзяржаўнай ўстановы, а таксама азнаёміцца з дакументальнымі матэрыяламі з фондаў НАРБ.

 

Напрыканцы візіту Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму паслу Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь А.В. Гевандзяну было ўручана адно з дакументальных выданняў архіва — зборнік «Оперативные сводки Белорусского штаба партизанского движения. Январь—июль 1944 г.», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана загадчыкам аддзела публікацый М.М.Скамарошчанка

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 351-05-12
Приемная: тел/факс (017) 272-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 272-29-52
narb@narb.by