Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

18.12.2019

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным архівам і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

 

17 снежня 2019 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Дакумент падпісалі дырэктар архіва А. К. Дземянюк і дырэктар выдавецтва В.У. Ваніна.

 

Установы маюць багаты вопыт па рэалізацыі сумесных праектаў. Сярод найбольш значных можна ўзгадаць зборнікі дакументаў і матэрыялаў «Тростенец: трагедия народов Европы, память в Беларуси», «Белорусский штаб партизанского движения. Сентябрь–декабрь 1942 года», энцыклапедычныя выданні «Беларусь партизанская. Иллюстрированная энциклопедия партизанского движения в Беларуси в годы Великой Отечественной войны» и «Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать. Иллюстрированная энциклопедия сожженных деревень Беларуси в годы Великой Отечественной войны». Падпісанае пагаднення заклікана вывесці супрацоўніцтва ўстаноў на якасна новы ўзровень. Перспектыўнымі напрамкамі будучага ўзаемадзеяння стане рэалізацыя выдавецкіх праектаў, прысвечаных ключавым падзеям і асобам у гісторыі Беларусі ХХ—пач. ХХI стагоддзяў.

 

Інфармацыя падрыхтавана загадчыкам аддзела публікацый М.М.Скамарошчанка

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 351-05-12
Приемная: тел/факс (017) 272-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 272-29-52
narb@narb.by