Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

23.12.2019

II злёт пошукавых атрадаў устаноў сярэдняй адукацыі Докшыцкага раёна

 

20 снежня 2019 года на базе дзяржаўнай установы «Бягомльскі музей народнай славы» прайшоў II злёт пошукавых атрадаў устаноў сярэдняй адукацыі Докшыцкага раёна, у якім прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, краязнаўцы, музейныя супрацоўнікі, прадстаўнікі СМІ і мясцовай адміністрацыі. 

 

Па запрашэнні арганізатараў у мерапрыемстве прыняў удзел загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) М.М. Скамарошчанка, які прэзентаваў дакументальныя выданні архіва, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — зборнікі «Восстановление сельского хозяйства Беларуси. 1943 - 1945», «Оперативные сводки Белорусского штаба партизанского движения. Январь - июль 1944 г.», «Оперативные и разведывательные сводки Белорусского штаба партизанского движения: 1944 год» (электроннае выданне), а таксама зборнік «“Коттбус”. Нацистская карательная операция в Беларуси, май—июнь 1943 г.», у якім скрозь прызму дакументальных матэрыялаў паказана адна з буйнейшых нацысцкіх карных аперацый, якую акупанты правялі супраць «народных мсціўцаў» і мірных жыхароў Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны  ў 1943 годзе. У рамках свайго выступлення Скамарошчана М.М. таксама распавёў пра гісторыю, структуру, функцыі і асноўныя напрамкамі дзейнасці НАРБ. Вялікую зацікаўленасць у прысутных выклікаў практычны вопыт архіва па стварэнню і напаўненню электронных інфармацыйных рэсурсаў — базы дадзеных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны» і партала «Партизаны Беларуси», да якіх краязнаўцы звяртаюцца ў сваёй паўсядзеннай працы.

 

Напрыканцы мерапрыемства асобнікі архіўных дакументальных выданняў, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі перададзены ў даведачна-інфармацыйны фонд Бягомльскага музея народнай славы, а зборнік «“Коттбус”. Нацистская карательная операция в Беларуси, май - июнь 1943 г.» быў уручаны старшыні Бягомльскага сельскага савета дэпутатаў М.А. Трахініну.

 

 

 

Інфармацыя падрыхтавана загадчыкам аддзела публікацый М.М.Скамарошчанка.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 351-05-12
Приемная: тел/факс (017) 272-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 272-29-52
narb@narb.by