Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

25.05.2020

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь стаў партнёрам выставачнага праекта «#точность. Мир военных топографов»

Да 4 ліпеня 2020 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь экспануецца ўнікальны выставачны праект «#точность. Мир военных топографов», партнёрам якога стаў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё выставы адбылося напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі. Тапаграфічныя карты ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляліся ключавымі крыніцамі інфармацыі аб мясцовасці, дзе адбываліся баявыя дзеянні, і адным з найважнейшых дакументаў у сістэме кіравання войскамі: яны дапамагалі правільна арыентавацца на сушы, моры і ў паветры, паспяхова  планаваць і праводзіць наступальныя і абарончыя аперацыі, фарсіраваць водныя і іншыя перашкоды, дакладна наносіць ўдары па ваенных аб’ектах праціўніка.

Экспазіцыя «#точность. Мир военных топографов» уключае больш за 150 музейных прадметаў і архіўных дакументаў. У іх ліку — каля 30 адзінак унікальных матэрыялаў (у арыгіналах і копіях) з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленыя архівам дакументы адкрываюць раней невядомыя шырокай грамадскасці старонкі працы картаграфічнай службы Беларускага штаба партызанскага руху, а таксама практычныя аспекты дзейнасці па стварэнню і афармленні разнастайных карт, планаў і схем у партызанскіх фарміраваннях Беларусі ў перыяд 1941—1944 гг. З боку Нацыянальнага архіва ўдзел у выяўленні і адборы дакументаў да выставы прымалі дырэктар А.К. Дземянюк, загадчык аддзела публікацый М.М. Скамарошчанка, намеснік загадчыка аддзела публікацый С.В. Кулінок.

Акрамя стацыянарнай экспазіцыі арганізатарамі падрыхтаваны віртуальны 3D-тур па выставе, размешчаны ў адкрытым доступе.

 

Дадаткова: http://histmuseum.by/ru/news/2519/ (сайт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)
 

Інфармацыю падрыхтаваў загадчык аддзела публікацый М.М. Скамарошчанка

 

 

 

 
 
 
 

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 351-05-12
Приемная: тел/факс (017) 272-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 272-29-52
narb@narb.by