Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

02.10.2012

Выйшла ў свет 2-я частка зборніка "Купала і Колас, вы нас гадавалі"

 

Убачыла свет падрыхтаваная ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь другая частка другой кнігі зборніка дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. Такім чынам завяршылася распачатае ў 2010 г. выданне зборніка, прысвечанага класікам беларускай літаратуры.

 

У апошнюю частку ўключаны матэрыялы, якія ахопліваюць перыяд з сярэдзіны 1940-х гг. да пачатку XXI стагоддзя. Друкуюцца дакументы пра святкаванне юбілеяў песняроў, увекавечанне іх памяці, выданне збораў твораў, стварэнне і дзейнасць музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У дадатаку змешчаны дакументы за 1928—1944 гг., выяўленыя ўжо пасля таго, як рукапіс зборніка быў падрыхтаваны да друку.

 

Укладальнікі В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан. У падрыхтоўцы ўдзельнічалі сын Якуба Коласа М.К. Міцкевіч і ўнучка В.Д. Міцкевіч, літаратуразнаўцы, архівісты, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў песняроў, архіва Якуба Коласа, што зберагаецца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іншых сховішчаў. Дакументы сістэматызаваны ў храналагічна-тэматычнай паслядоўнасці, аб’яднаны ў тэматычныя раздзелы, якія пачынаюцца з прадмовы складальнікаў. У афармленні вокладкі выкарыстана карціна І.В. Ахрэмчыка «Янка Купала і Якуб Колас», якая зберагаецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

.

Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў, будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Тел.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by