Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

30.10.2012

6 лістапада 2012 г. адбудзецца прэзентацыя зборніка - “Купала і Колас, вы нас гадавалі” (1939—2009).

 

6 лістапада 2012 г. у 11:00 у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя другой кнігі зборніка дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі” (1939—2009).

 

 У выданне, якое выйшла ў выдавецтве “Літаратура і мастацтва” да 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры, уключаны пераважна невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы, матэрыялы біяграфічнага характару, разнастайныя сведчанні пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў. Друкуюцца дакументы пра святкаванне юбілеяў песняроў, увекавечанне іх памяці, выданне збораў твораў, стварэнне і дзейнасць музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі і Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь,  іншых сховішчаў Беларусі і Расіі.

 

Даведкі па тэл. 267-49-37.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Тел.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by