Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

24.07.2015

Сустрэча з дэлегацыяй з Рэспублікі Польшча

24 ліпеня 2015 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Адамушка, дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Віктара Іосіфавіча Кураша з польскай дэлегацыей на чале з Сакратаром Савету аховы памяці барацьбы і пакутніцтва прафесарам Анджэем Кунертам. Польская дэлегацыя прыбыла ў Мінск з нагоды ўдзелу ў першым пасяджэнні Беларуска-Польскай гістарычнай камісіі.


У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны некаторыя пытанні сумеснага супрацоўніцтва.


Польская дэлегацыя азнаёмілася з выставай дакументаў, якая была падрыхтавана архівістамі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія датычацца беларуска-польскіх стасункаў, архіўнымі выданнямі, зборнікамі архіўных дакументаў.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Тел.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by