Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

13.11.2018

Адкрыццё выставачнага праекта “Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”

 

12 лістапада 2018 года а 17-й гадзіне  ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, які прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння БССР.

 

Партнёрамі выставачнага праекта сталі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

 

Вобраз “маладой Беларусі” паўстаў у творах Янкі Купалы ў час нашаніўскага адраджэння. Ідэал самастойнай краіны для беларусаў і ўсіх народаў, што стагоддзямі жылі побач, быў аднолькава блізкі дзеячам розных палітычных плыняў. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, які ўрачыста абвясціў Беларусь “вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай”, быў прыняты ў Смаленску і абнародаваны па радыё 1 студзеня 1919 года. Каб асабіста паведаміць знакавую навіну, Янку Купалу наведаў старшыня ураду – Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). 21 студзеня паэт прыехаў на сталае жыхарства ў Мінск і стаў супрацоўнікам Народнага Камісарыята Асветы, які адказваў за культуру, адукацыю і друк.

 

На аснове паэтычных і публіцыстычных твораў Янкі Купалы і архіўных дакументаў выставачны праект “Маладая Беларусь” дае новы погляд на дзейнасць Янкі Купалы і яго паплечнікаў, многія з якіх былі літаратарамі. Дзякуючы іх грамадскай і навуковай працы паўсталі Беларускія дзяржаўныя бібліятэка, універсітэт, музей, архіў, тэатр, Інстытут беларускай культуры, быў вернуты з эвакуацыі педагагічны інстытут і закладзена сістэма адукацыі. Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР у Маскве, сярод супрацоўнікаў якога быў паэт Уладзімір Дубоўка, дапамагала тысячам беларусаў атрымаць звесткі пра сваю малую радзіму і вярнуцца ў разбураную вайной “старонку родную”, каб аднаўляць Бацькаўшчыну.

 

Я.Купала заўседы надаваў асабістае значэнне родным караням. Пра гэта сведчаць творы майстра гістарычнай тэматыкі, дакументы са збораў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і артэфакты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: знаходкі з археалагічных раскопак у Заслаўі і фотаздымкі залаў Беларускага Дзяржаўнага музея, зробленыя Львом Дашкевічам.

 

Унікальныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць магчымась “убачыць” Я. Купалу не толькі як вялікага паэта, але як служачага Наркамата асветы, навукоўца Інстытута Беларускай культуры, старшыню літаратурнай камісіі Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы, дэлегата VII Усебеларускага з’езда саветаў, які аддаваў ўсе свае сілы,  намаганні і талент для развіцця роднай Беларусі.

 

Выстава “Маладая Беларусь” працуе ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы да 12 снежня 2018 г.

 

https://afisha.nn.by/m/maladaja-bielarus-asoba-i-tvorcasc-janki-kupaly-u-historyi-krainy-983

 

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 265-05-12
Приемная: тел/факс (017) 237-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 267-29-52
narb@narb.by