03.12.2018 Адкрыццё дакументальнай выставы «Абвяшчэнне Рэспублікі. Год 1919», прысвечанай 100-годдзю ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь
6 снежня 2018 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у 15.00 адбудзецца адкрыццё дакументальнай выставы «Абвяшчэнне Рэспублікі. Год 1919», прысвечанай 100-годдзю ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
6-7 снежня 2018 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь пачне працу секцыя 1. «Гісторыя БССР у дакументальных крыніцах і гістарыяграфіі» міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці» (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь).
Час правядзення:
6.12.2018 г. 16.00–17.30;
7.12.2018 г. 10.00–13.00, 14.00–16.00
Месца правядзення: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116 к. 315.