Год гістарычнай памяці

Інтэрнэт-партал "Партызаны Беларусі"

5 верасня 2018 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Выдавецкім домам «Беларусь сёння» па стварэнні інфармацыйнага рэсурсу адкрытага доступу аб партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, подзвігах і ўзнагародах партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнымі задачамі праекта з'яўляюцца ўшанаванне памяці ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.; стварэнне фактаграфічнай асновы для супрацьдзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; стварэнне найбольш поўнага электроннага банка дакументаў, якія сведчаць аб подзвігах і ўзнагародах партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. У сувязі з тым, што ў архіве на захоўванні знаходзяцца дакументы Беларускага штаба партызанскага руху, а таксама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 г. № 408 архіў сумесна з Выдавецкім домам "Беларусь сёння" пачаў стварэнне агульнадаступнай базы даных аб партызанах і падпольшчыках, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і інфармацыйнага інтэрнет-партала «Партызаны Беларусі».

свернуть

Адкрыццё інтэрактыўнай выставы "Партызаны Беларусі" у Міжнародным універсітэце "МІТСО"

07.02.2022

7 лютага 2022 г. у Міжнародным універсітэце "МІТСО" адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы "Партызаны Беларусі", заснаванай на архіўных дакументах аднайменнага інтэрнэт-праекта выдавецкага дома "Беларусь сёння" і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, фотаматэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Адкрыў выставу рэктар Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" Юрый Кавалёнак, які адзначыў важнасць сумеснага праекта ў патрыятычным выхаванні моладзі.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк у сваім выступленні расказаў аб рабоце архіва па выяўленні і сканіраванні архіўных дакументаў для размяшчэння іх на інтэрнет-партале. Ужо прадстаўлена 186 200 персанальных дадзеных на партызан і падпольшчыкаў. Мы разумеем важнасць справы, якой займаемся. Наша задача - увекавечыць памяць герояў, якія змагаліся з нацызмам. Мы павінны не толькі беражліва захаваць кожны дакумент тых часоў, але і зрабіць яго даступным для ўсіх. Людзі павінны ведаць як мага больш пра нашу гісторыю, гісторыю партызанскага руху. Мы павінны памятаць аб зверствах фашыстаў на нашай зямлі.

Намеснік дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Іван Сінічкін адзначыў, што ёсць шмат задум па абнаўленні фармату, на прадстаўленне іншых матэрыялаў з фондаў архіва. Гэта і картаграфічныя схемы, карты і ўзоры творчасці партызан у атрадах - баявыя газеты, лісткі.

За час працы партала "Партызаны Беларусі" яго наведалі больш за 300 тысяч карыстальнікаў.

Наведвальнікі выставы змаглі ўбачыць узнагародныя лісты, баявыя характарыстыкі і асабістыя фота партызан і падпольшчыкаў, якія баранілі нашу Радзіму. Традыцыйнай цікавасцю ў выкладчыкаў і студэнтаў карыстаўся мультымедыйны стэнд, з дапамогай якога кожны жадаючы меў магчымасць знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў, даведацца пра яго прыналежнасць да партызанскага атрада, брыгады, а таксама ўбачыць адсканаваныя дакументы асабістых лісткоў па ўліку кадраў, узнагародных лістоў, характарыстык і інш.

У 2022 годзе ў Год гістарычнай памяці інтэрактыўная выстава "Партызаны Беларусі" прадоўжыць падарожжа па ўстановах адукацыі краіны.

свернуть

Фотадакументальная выстава "Выстаялі і перамаглі"

04.02.2022

4 лютага 2022 года ў рамках выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і распачатага Года гістарычнай памяці Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў фотадакументальную выставу "Выстаялі і перамаглі".

 

На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць напружаную і самаадданую працу беларускага народа па аказанні дапамогі Чырвонай Арміі, якая вызваляла Еўропу ад фашысцкага прыгнёту. У 1945 г. у Беларусь было перадыслакавана з тылавых раёнаў СССР 57 эвакуацыйных шпіталяў, у якіх праходзілі лячэнне і рэабілітацыю параненыя салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Насельніцтва Рэспублікі рабіла ўсё магчымае, каб параненыя выжылі. Прадукты харчавання, клопат і ўважлівы Сыход за параненымі, бязвыплатная здача крыві спрыялі таму, што каля 40 тысяч байцоў Чырвонай Арміі зноў сталі ў строй і працягнулі барацьбу да перамогі.

Самааддана працавалі па размініраванні тэрыторыі Рэспублікі ад шматлікіх выбуховых рэчываў –  мін, авіябомбаў, снарадаў, гранат і патронаў каманды сапёраў. З 1944 па 1946 гг. з беларускай зямлі было вынята больш за 9 мільёнаў адзінак розных выбуховых рэчываў, што выратавала тысячы жыццяў жыхароў Беларусі.

Асаблівае месца ў выставе нададзена тэме партызанскага руху: жыхары беларускіх гарадоў і вёсак ад малога да вялікага ўсталі на абарону Айчыны – нездарма Беларусь называюць "Рэспублікай – партызанкай".

Беларускі народ ніколі не забудзе, што плячом да пляча з ім змагаліся супраць нацызму прадстаўнікі практычна ўсіх нацыянальнасцяў Савецкага Саюза, а таксама антыфашысты з шэрагу краін Еўропы. Змагаючыся ўдалечыні ад сваіх краін, яны ў Беларусі набліжалі перамогу. Беларусы, разам з прадстаўнікамі ўсіх народаў Савецкага Саюза, унеслі значны ўклад у агульнасусветную перамогу над нацызмам.

Тысячы беларусаў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод i сталі вядомыя ўсяму савецкаму народу як сімвалы стойкасці, мужнасці, гераізму і бясстрашнасці. Яны не кланяліся кулям, мужна і адважна змагаліся, каб як мага хутчэй наблізіць перамогу. Кожны паасобку і ўсе разам яны выстаялі і перамаглі.

Навуковая канцэпцыя і дызайн банэрнай выставы: вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук А.Л.Самовіч.

свернуть

Фотадакументальная выстава "Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа"

28.01.2022

У мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2022 г. № 1 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

2022 год пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.

Гістарычная памяць – адна з найбольш актуальных і дыскусійных праблем – знайшла сваё адлюстраванне ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія прадэманстраваны ў фотадакументальным выставачным праекце "Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа".

Сімвалічна, што першы праект года адбыўся ў год 100–годдзя архіўнай галіны Беларусі і 95–годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленыя на выставе фотадакументальныя матэрыялы аб'яднаныя ідэяй захавання гістарычнай памяці, што спрыяе самаідэнтыфікацыі беларускага народа, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за гераічнае мінулае.

Выстава знаёміць з дакументальнымі матэрыяламі аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва акупаванай Беларусі, генацыдзе беларускага народа, аб жахлівых фактах расправы над мірным насельніцтвам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Другая сусветная вайна была не толькі самай кровапралітнай, але і самай жорсткай у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва. Дакументы раскрываюць падрабязнасці карных аперацый і масавага знішчэння мірнага насельніцтва, злачынствы супраць дзяцінства, прымусовыя работы і згон мірнага насельніцтва ў Германію. Выстава знаёміць з шматлікімі дакументальнымі сведчаннямі злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны – актамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх утрымліваюцца звесткі не толькі па шкодзе, нанесенай нямецка-фашысцкімі захопнікамі народнай гаспадарцы БССР, але і злачынствамі, здзейсненымі фашыстамі супраць грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама судова-следчымі справамі на ваенных злачынцаў, трафейным дакументамі, уліковымі карткамі на беларусаў, вывезеных на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Сярод прадстаўленых дакументаў маецца дырэктыва начальніка штаба Галоўнага камандавання ўзброеных сіл Германіі Кейтэля аб арганізацыі гаспадаркі на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза (план Барбароса), данясення камандзіра 118-га паліцэйскага ахоўнага батальёна начальніку СС і паліцыі Барысаўскага павета аб нападзе партызан на батальён у в. Губы і знішчэнні в. Хатынь, фотадакументы Рэспубліканскай камісіі аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларускай ССР і інш.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы – толькі частка дакументаў па дадзенай тэматыцы, якія захоўваюцца ў архіве.

Першымі з унікальнай дакументальнай выставай змаглі азнаёміцца удзельнікі выніковай калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У далейшым выставу ў архіве могуць наведаць карыстальнікі чытальнай залы, гісторыкі, студэнты навучальных устаноў, краязнаўцы.

свернуть

Дзень памяці ахвяр Халакоста

27.01.2022

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. Ён быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. Гэтая дата была абраная таму, што ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Асвенцым.

На акупаванай тэрыторыі БССР нацыстамі праводзілася мэтанакіраваная палітыка знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Паводле розных звестак, за гады вайны ў Беларусі было знішчана ад 400 да 800 тысяч яўрэяў (з улікам замежных).

У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) захоўваецца значны корпус дакументальных крыніц па гісторыі Халакоста ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З канца 1990-х гг. гэтыя дакументы пачынаюць сістэматычна ўводзіцца ў навуковы абарот з дапамогай выдання дакументальных зборнікаў. Так, у 2002 г. пабачыў  свет  зборнік  дакументаў  і  матэрыялаў  "Халакост  у  Беларусі  ў 1941-1944 гг.", у які ўвайшло 79 дакументаў аб страшных злачынствах супраць яўрэйскага насельніцтва. Зборнік дакументаў і матэрыялаў "Выжыць – подзвіг", прысвечаны Мінскаму гета, быў апублікаваны ў 2008 годзе. У яго ўвайшлі як архіўныя матэрыялы, так і ўспаміны былых вязняў.

У 2009 г. быў апублікаваны зборнік дакументаў "Сведчаць Каты. Знішчэнне яўрэяў на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.". Выданне складаецца з двух раздзелаў: "Дакументы нямецкіх устаноў і воінскіх фарміраванняў" і "Паказанні нямецкіх ваеннапалонных". Акрамя таго, у зборніку прыведзены важныя і інфарматыўныя дадаткі: "Месцы масавага знішчэння яўрэяў" і "Месцы дэпартацыі яўрэяў". Усяго ў адзначаным выданні апублікавана 112 дакументаў з фондаў НАРБ.

У 2022 г. аддзел публікацый НАРБ заканчвае працу па падрыхтоўцы рукапісу фундаментальнага зборніка дакументаў і матэрыялаў "Трагедыя і памяць. Знішчэнне нацыстамі яўрэяў у Беларусі ў 1941-1944 гг.", куды ўвойдуць не толькі раней апублікаваныя матэрыялы, але і значная колькасць новых выяўленых дакументаў. Асобны раздзел зборніка будзе прысвечаны пытанням мемарыялізацыі і захавання гістарычнай памяці пра Халакост на тэрыторыі Беларусі.

свернуть