Электронны зварот да кіраўніцтва архіва


Паважаныя карыстальнікі!

Перш, чым адпраўляць электронны зварот у ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь", азнаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да зваротаў.

 

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:

 

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы (калі ёсць), упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
  •  

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

 

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

 

Звяртаем увагу, для атрымання інфармацыі з архіўных дакументаў па пытаннях:

аб удзеле ў партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб знаходжанні ў месцах прымусовага ўтрымання на акупаванай тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, аб знаходжанні на акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб знаходжанні на прымусовых работах Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, аб рэпрэсіях і рэабілітацыі (па базе дадзеных "Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі"), аб матэрыялах Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 гг., раскулачванні, пазбаўленні выбарчых правоў, высяленні, перайдзіце па спасылцы - -> Запыты і паслугі

Для пацверджання факта вучобы, стажу працы і/або заработнай платы, а таксама аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі шматдзетных маці з мэтай афармлення працоўных пенсій і іншых сацыяльных выплат, перайдзіце па спасылцы --> Адміністрацыйныя працэдуры


У тэксце электроннага звароту просім указваць толькі прапановы і заўвагі па паляпшэнні дзейнасці ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь", а таксама пытанні, звязаныя з архіўнай справай і вядзеннем справаводства.

Форма электроннага звароту

  • Суммарный размер прикрепляемых файлов не должен превышать 10 Мб.
    Разрешенные форматы: pdf, docx, doc, rtf, txt, odt, zip, rar, png, tiff, jpeg, jpg