Аб правядзенні ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах»

03.04.2023

 

Запрашаем прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах», якая адбудзецца 18 мая 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь). Данная міжнародная камунікацыйная пляцоўка адкрывае магчымасці для дыялогу і плённага абмену вопытам паміж архівістамі і даследчыкамі, прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, навукі, адукацыі і культуры, грамадскіх аб’яднанняў.

Праблемнае поле канферэнцыі

  • Унёсак архівістаў у захаванне, выкарыстанне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі.
  • Фонды асабістага паходжання ў даследчай працы.
  • Асабістыя фонды як прадмет крыніцазнаўчага аналіза.
  • Месца эга-дакументаў у даследаваннях.
  • Палітычная і дзяржаўная эліта Беларусі ў архіўных дакументах.
  • Войны і рэвалюцыі ў лёсах беларусаў у адлюстраванні гістарычных крыніц.
  • Роля «маленькага чалавека» у гістарычным працэсе. Стратэгіі выжывання, паўсядзённае жыццё людзей пад час грамадска-палітычных працэсаў ХХ ст.
  • Біяграфічныя і генеалагічныя крыніцы ў фондах архіваў.
  • Крыніцазнаўчы патэнцыял біяграфічных крыніц пры правядзенні даследванняў.
  • Архіўная справа на Беларусі ў ХХ—ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі — вочная, завочная, анлайн, стэндавы даклад, відэадаклад. Працоўныя мовы — беларуская і руская.

Парадак прадстаўлення матэрыялаў

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 30 красавіка 2023 г. накіраваць у арганізацыйны камітэт заяўку (форма дадаецца). У выніку станоўчага разгляду заяўкі арганізацыйны камітэт у тэрмін да 15 мая 2023 г. накіруе паведамленне і запрашэнне для ўдзелу ў мерапрыемстве. Даклады (патрабаванні абазначаны ніжэй) неабходна прадставіць да 1 верасня 2023 г.

Праезд, пражыванне і іншыя выдаткі ўдзельнікаў — за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Заяўку і матэрыялы перасылаць ва ўказаныя тэрміны на электронны адрас: op@narb.by

Кантактныя дадзеныя

Пр-т Незалежнасці, 116, 220114, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, каб. 2022, аддзел публікацый ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»; электронная пошта: op@narb.by

Каардынатары канферэнцыі:

Кулінок Святаслаў Валянцінавіч (тэл. прац.: 8(017) 374 59 14);

Вішнеўскі Ілля Аляксеевіч (тэл. прац.: 8(017) 374 59 14);

Агеенка Таццяна Мікалаеўна (тэл. прац.: 8(017) 272 05 15).

 

Спампаваць інфаліст

Скачать инфолист