Запрашаем да ўдзелу ў II Скалабанаўскіх чытаннях «Краязнаўчы рух праз прызму архіўных крыніц»

16.11.2023

 

16 лістапада 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь) адбудуцца II Скалабанаўскія чытанні «Краязнаўчы рух праз прызму архіўных крыніц».

Для абмеркавання прапануюцца 2 тэматычныя накірункі:

  1. Віталь Скалабан — руплівы збіральнік памятак пра Беларусь.
  2. Архіўныя крыніцы як навуковая база пры правядзенні краязнаўчых даследаванняў.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі — вочная, завочная, анлайн.

Працоўныя мовы — беларуская і руская.

Для ўдзелу ў чытаннях неабходна да 27 кастрычніка 2023 г. накіраваць у арганізацыйны камітэт заяўку. У выніку станоўчага разгляду заяўкі арганізацыйны камітэт у тэрмін да 14 лістапада 2023 г. накіруе паведамленне і запрашэнне для ўдзелу ў мерапрыемстве. Даклады (патрабаванні абазначаны ў інфармацыйным лісце) неабходна прадставіць да 20 снежня 2023 г.

Праезд, пражыванне і іншыя выдаткі ўдзельнікаў — за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Заяўку і матэрыялы перасылаць ва ўказаныя тэрміны на электронны адрас: op@narb.by.