Удзел прадстаўніка Нацыянальнага архіва ў XXVIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіўскіх чытаннях «Хрысціанства ў Беларусі: гісторыя, багаслоўе, традыцыі»

18.05.2022

17—18 мая 2022 г. у Мінску прайшлі XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні «Хрысціянства ў Беларусі: гісторыя, багаслоўе, традыцыі», прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўнай царквы на Беларусі. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, навуковых, духоўных і дзяржаўных вучэбных устаноў з Беларусі, Расіі і Азербайджана.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося 17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якога з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Веніямін і прайшло пленарнае пасяджэнне. Форум працягнуўся 18 мая працай другога пленарнага пасяджэння і тематычных секцый, якія адбыліся ў вучэбных корпусах Інстытута тэалогіі БДУ і Мінскай духоўнай акадэміі. У працы секцыі «Актуальныя пытанні гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі» прыняў удзел намеснік загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.А. Вішнеўскі, які выступіў з дакладам на тэму «Протоирей Николай Зефиров: штрихи к биографии».

Інфармацыю падрыхтаваў нам. заг. аддзела публікацый І.А. Вішнеўскі

Праграма канферэнцыі

Фотогалерея: