75 год з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана

05.08.2022

5 жніўня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана (5 жніўня 1947 г. — 20 жніўня 2011 г.).

З 1972 г. ён працаваў рэдактарам, з 1992 па 1995 гг.— загадчыкам рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларускі нацыянальны камісарыят. Студзень 1918 г. — сакавік 1919 г.». З 1995 г. — намеснік дырэктара, з 1997 г. — саветнік, вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС, з 2000 г. — намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, з 2002 г. — вядучы навуковы супрацоўнік, з 2004 г. — загадчык аддзела публікацый НАРБ. З 1995 г. чытаў курсы «Архівазнаўства» і «Краязнаўства» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, з 2003 г. — курс «Гістарычная бібліяграфія» на гістарычным факультэце БДУ.

Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуру Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі.

5 жніўня ў 14.00 у метадычным кабінеце архіва (пр-т Незалежнасці, 116, каб. 315) адбудзецца памятнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю В.У.Скалабана.

Інфармацыю падрыхтавала навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: