Супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза журналістаў
10.10.20226 кастрычніка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Год гістарычнай памяці ў беларускіх СМІ». У конкурсе былі прадстаўлены працы больш за 50 аўтараў, частка матэрыялаў падрыхтавана ў сааўтарстве. Удзел у конкурсе прынялі рэдакцыі СМІ ўсіх абласцей і горада Мінска. У намінацыі «Лепшы праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці» пераможцам стаў выдавецкі дом «Звязда», які прадставіў праект «Без грыфа “сакрэтна”». Аўтары праекта — журналіст рэдакцыі В.І.Канюта і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.Дз.Селяменеў.
Інфармацыю падрыхтаваў намеснік загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі