Удзел прадстаўніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука на пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»
17.11.202217 лістапада 2022 г. у Мінскай духоўнай акадэміі адбылася VII міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука на пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковых, духоўных і дзяржаўных вучэбных устаноў з Беларусі і Расіі. Усяго было прадстаўлена больш за 70 навуковых дакладаў.
В рамках канферэнцыі адбыліся пленарнае пасяджэнне і праца тематычных секцый, на якіх разглядаліся пытанні сучаснай біблеістыкі, багаслоўя, рэлігіязнаўства, царкоўна-практычных дысцыплін і гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы. У працы секцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі» прыняў удзел намеснік загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.А. Вішнеўскі, які выступіў з дакладам на тэму «Протопресвитер Николай Зефиров: “обновленческий” период биографии».
Інфармацыю падрыхтаваў нам. заг. аддзела публікацый І.А. Вішнеўскі