Цырымонія ўрачыстага закрыцця юбілейнага Купалаўскага года з нагоды 140‑годдзя Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

15.12.2022

15 снежня 2022 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася цырымонія ўрачыстага закрыцця юбілейнага Купалаўскага года з нагоды 140‑годдзя Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і класічная літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове, у нашай паэзіі і ў нашых сэрцах. З Купалам у сэрцы музей народнага паэта разам з сябрамі і калегамі ладзіў праграму юбілейнага Купалаўскага года – даніну ўдзячнай памяці і павагі слыннаму Песняру Беларусі.

Правесці юбілейны год і падвесці яго вынікі былі запрошаны нашчадкі Янкі Купалы, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, дзеячы культуры, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза мастакоў, прадстаўнікі ўстаноў-партнёраў: Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, канала “Культура” Беларускага радыё, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, часопісаў “Роднае слова” і “Полымя”.

Святочную музычную праграму з песень, створаных беларускімі кампазітарамі на вершы Янкі Купалы, падрыхтавалі для гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

За плённае супрацоуніцтва  страрэнні  сумесных асветніцка-выставачных праектаў Нацыянальнаму архіву Рэспублікі Беларусь была ўручана падзяка.

Інфармацыя подрыхтавана заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка

Фотогалерея: