Аб правядзенні экскурсіі для супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі
11.01.202311 студзеня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з работнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам выступіў дырэктар архіва А.К.Дземянюк, які расказаў аб асноўных накірунках працы архіва, а таксама мерапрыемствах, праведзеных у 2022 г.
Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Госці наведалі чытальную залу, архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, арганізацыі партызанскага руху, матэрыяламі фонда Міністэрства юстыцыі і інш., а таксама даведаліся аб магчымасцях выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Намеснік загадчыка аддзела фондаў асабістага паходжання В.Ю.Юркевіч расказала аб асаблівасцях працы аддзела, найбольш цікавых фондах, азнаёміла гасцей з выстаўкай дакументаў дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і інш.
Фота: Уладзімір Монзуль
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка