Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў СШ № 1 г. Лагойска
27.01.202327 студзеня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы — школе», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для вучняў 8—9 класаў сярэдняй школы № 1 г. Лагойска (48 чал.).
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар архіва А.К.Дземянюк. Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. У архівасховішчы намеснік загадчыка аддзела фондаў асабістага паходжання В.Ю.Юркевіч і Т.М.Агеенка азнаёмілі школьнікаў з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш.
Фота:Уладзімір Монзуль
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка