Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў Крупіцкай сярэдняй школы
31.01.202331 студзеня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы — школе», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для вучняў 11 класа Крупіцкай сярэдняй школы (7 чалавек).
Пад час экскурсіі намеснік дырэктара архіва А.У.Кушнова расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва па камплектаванню дакументамі. У архівасховішчы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка азнаёміла школьнікаў з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш.
Фото:Уладзімір Монзуль
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка