Экскурсія па Нацыянальнаму архіву

08.06.2021

7 чэрвеня 2021 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню архіваў, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для ўсіх жадаючых, у якой прынялі ўдзел 13 чалавек.

Госці архіва азнаёміліся з арыгіналамі самых цікавых дакументаў, наведалі архівасховішча, а таксама дзве выставы, прысвечаныя 35-годзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 100-годзю з дня нараджэння Булацкага Г.В.

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Т.М. Агеенка

Фотогалерея: