Аб правядзенні прэзентацыі зборніка «Хатынская трагедия» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
14.03.2023
![]() |
20 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Хатынская трагедыя». Зборнік дакументаў і матэрыялаў расказвае аб знішчэнні беларускай вёскі Хатынь і збудаванні на месцы трагедыі мемарыяльнага комплекса. У выданне ўключана 195 дакументаў, большасць — з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Зборнік падрыхтаваны да 80-годдзя трагічнай даты спалення вёскі. Выданне прызначана для навуковых і музейных работнікаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Пачатак правядзення прэзентацыі ў 14.30. |
Інфармацыю падрыхтаваў загадчык аддзела публікацый С.В. Кулінок