Лекцыя па гісторыі партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі для настаўнікаў гісторыі горада Мінска

16.03.2023

15 сакавіка ў гімназіі № 21 у рамках працы дыялогавай пляцоўкі для настаўнікаў гісторыі г. Мінска адбылася лекцыя загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В. Кулінка па гісторыі партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На сустрэчы прысутнічалі больш за 70 настаўнікаў з усіх раёнаў сталіцы.

Пад час свайго выступлення дакладчык расказаў аб дакументах па гісторыі руху Супраціўлення ў фондах НАРБ, а таксама закрануў пытанні, звязаныя з цэнтралізацыяй партызанскага руху і расказаў аб асноўных формах і метадах барацьбы акупантаў з партызанамі.

У заключэнне С.В. Кулінок адказаў на пытанні слухачоў.

Інфармацыю падрыхтаваў загадчык аддзела публікацый С.В. Кулінок

Фотогалерея: