Аб правядзенні экскурсіі для прадстаўнікоў Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы»

30.03.2023

30 сакавіка 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для прадстаўнікоў Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы».

З прывітальным словам выступіў дырэктар архіва А.К. Дземянюк, які расказаў аб выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў.

Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва па камплектаванню дакументамі. Госці наведалі чытальную залу, архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш.

Фота: Уладзімір Монзуль

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

 

Фотогалерея: