Аб правядзенні экскурсіі для курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

05.04.2023

5 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы — школе», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш. У завяршэнне экскурсіі курсанты задалі шматлікія пытанні аб пошуку звестак па гісторыі сваёй сям’і.

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: