Аб удзеле ў ХХІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць»

07.04.2023

7 красавіка 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у XXII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць», якая праходзіла ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Канферэнцыя аб’яднала вядучых спецыялістаў і даследчыкаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з ліку архівістаў, прадстаўнікоў акадэмічнай і вузаўскай супольнасцяў. Праца канферэнцыі была арганізавана ў фармаце трох пленарных пасяджэнняў.

Загадчык аддзела публікацый, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў у якасці вядучага другога пленарнага пасяджэння «Вялікая Айчынная вайна: людзі — падзеі — факты», а таксама прадставіў даклад «Немецкие разведывательно-диверсионные школы и курсы в Борисове (1941—1944 гг.)». Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка выступіла з дакладам «Дакументы сельскіх, раённых і валасных упраў як біяграфічныя крыніцы». Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.Г.Мазец прадставіў даклад «Уклад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання ў перамогу над германскім фашызмам».

У рамках канферэнцыі С.В.Кулінок перадаў у бібліятэку ўніверсітэта зборнік дакументаў «У Вас еще есть выбор…».

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: