Аб удзеле ў імпрэзе «Мой род па мячы і кудзелі»

16.05.2023

 

16 мая 2023 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза «Мой род па мячы і кудзелі», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Пад час мерапрыемства вядучы навуковы супрацоўнік сектара ўліку і захоўвання фонду М. Багдановіча Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І.В.Мышкавец расказала аб сумеснай працы супрацоўнікаў музея, родзічаў  Максіма Багдановіча і сяброў музея па складанню радаводу паэта, выяўленню дакументаў, якія тычацца яго продкаў.

Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.М.Агеенка выступіла з паведамленнем «Гісторыя сям’і ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь», у якім расказала аб інфармацыйным патэнцыяле фондаў архіва пры пошуку біяграфій канкрэтных асоб, звестак аб гісторыі сям’і, прывяла прыклады найбольш цікавых біяграфій, якія атрымалася рэканструяваць з дапамогай дакументаў архіва. Напрыканцы выступоўца дала некалькі парад гасцям імпрэзы, як весці пошукі продкаў і з чаго пачынаць.

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: