Аб правядзенні экскурсіі для членаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці

08.06.2023

8 чэрвеня 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для членаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці .

Дырэктар архіва А.К.Дземянюк павітаў гасцей і азнаёміў з мерапрыемствамі, якія праводзяцца ўстановай. Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Госці наведалі чытальную залу, архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў) і інш. У завяршэнне экскурсіі Таццяна Мікалаеўна адказала на пытанні гасцей.

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фота: У.Монзуль

Фотогалерея: