Аб удзеле супрацоўнікаў НАРБ у круглым стале «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны»

29.06.2023

29 чэрвеня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прынялі ўдзел у міжнародным навуковым круглым стале «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», арганізаваным кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Круглы стол аб’яднаў вядучых спецыялістаў і даследчыкаў па крыніцазнаўству, гістарыяграфіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах з ліку архівістаў, прадстаўнікоў вузаўскай і акадэмічнай супольнасцяў з Беларусі і Расіі.

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк у прывітальным слове ўказаў на важную ролю кафедры крыніцазнаўства ў падрыхтоўцы кадраў для архіўных устаноў і выказаў упэўненасць у далейшай плённай працы па папулярызацыі архіўных крыніц. Андрэй Канстанцінавіч павіншаваў загадчыка кафедры крыніцазнаўства, доктара гістарычных навук, прафесара С.М.Ходзіна з юбілеем, падзякаваў за супрацу ў шматлікіх праектах і ўручыў нагрудны знак «За заслугі», а таксама дакументальныя выданні архіва.

Пад час працы секцыі «Гістарычная крыніца ў сучасным навуковым прачытанні і публікацыі» навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.М.Агеенка выстўпіла з дакладам «З вопыту Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы электронных выданняў».

 

Фота прадстаўлены кафедрай крыніцазнаўства

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: