Аб удзеле супрацоўнікаў НАРБ у канферэнцыі «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця»
04.07.20234 ліпеня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця», прымеркаванай да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Пад час працы секцыі «Архівы і архівісты ў “кароткае ХХ стагоддзе” і на сучасным этапе» прагучалі даклады намесніка загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм У.Ю.Монзуля «Інструмент цыфравізацыі архіваў: стан і перспектывы напаўнення і выкарыстання сервіснай функцыі “Фонды, вопісы, справы, дакументы” (ФВСД) праграмнага модуля “НДА” (вопыт Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)», намесніка загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскага «Інфармацыйны патэнцыял матэрыялаў фонда “Беларускі Праваслаўны Свяшчэнны Сінод”», навуковага супрацоўніка таго ж аддзела Т.М.Агеенка «Адрасы партархіва ЦК КП(б)Б (1921—1941 гг.)», малодшага навуковага супрацоўніка аддзела публікацый В.М.Бароўскай «Асабістыя матэрыялы М.С.Арэхва як крыніца па гісторыі ўзаемадачыненняў БССР і Польшчы ў 1921—1939 гг.». Вольга Мікалаеўна таксама выступіла адным з мадэратараў секцыі.
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка
Фота: У.Монзуль