Аб правядзенні экскурсіі для ўдзельнікаў міжнародных спаборніцтваў

28.08.2023

25 жніўня 2023 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для ўдзельнікаў міжнародных спаборніцтваў пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельнікаў СНД па службоваму біятлону (дэлегацыя Рэспублікі Казахстан).

З прывітальным словам перад гасцямі выступіла намеснік дырэктара архіва А.У.Кушнова. Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны: дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

 

Фотогалерея: