Аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і сярэдняй школы № 62 г. Мінска

28.08.2023

28 жніўня 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы — школе» адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве архіва і сярэдняй школы № 62 г. Мінска.

Указанае пагадненне накіравана на ўдасканальванне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, архіўнай справы, выхавання, навукі, абмена інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай працы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст». Мэтай гэтага ўзаемадзеяння з’яўляецца папулярызацыя архіўных дакументаў, абмен вопытам і сумесны пошук новых эфектыўных форм і механізмаў ідэалагічнага суправаджэння навучальнай, навуковай і выхаваўчай працы, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці і маральнасці ў грамадстве, фарміраванне маральна-патрыятычных настрояў, павышэнне грамадзянскай свядомасці, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі.

Дырэктар архіва А.К.Дземянюк уручыў дырэктару сярэдняй школы № 62 Л.В.Асановіч навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды».

Для настаўнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіву, пад час якой навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Загадчык аддела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаёміла гасцей з дакументальнай выставай, прысвечанай Герою Савецкага Саюза В.З.Каржу. Пад час экскурсіі настаўнікі наведалі архівасховішчы фондаў асабістага паходжання і перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, матэрыяламі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію, альбомамі разбураных гарадоў і інш.

Фота:У.Монзуль

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: