Аб размяшчэнні зборніка артыкулаў «Архіўны дыялог» на сайце архіва

08.09.2023

На сайце архіва ў раздзеле «Публікацыі» – «Зборнікі НАРБ у электронным выглядзе» размешчаны Зборнік артыкулаў «Архіўны дыялог». Вып. 1.

Зборнік уключае матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Спадчына партыйных архіваў (да 95-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)», «І Скалабанаўскіх чытанняў (да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста, археографа, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана)», а таксама круглых сталоў, якія адбыліся на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе.

Выданне прызначана для гісторыкаў, архівістаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.