Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні»
12.10.2023
Прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2023 г. прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні – 2023: інстытуцыянальныя змены ў гуманітарнай сферы як адлюстраванне палітычных і эканамічных працэсаў (да 80‑годдзя аднаўлення работы БДУ на ст. Сходня і 145‑годдзя з дня нараджэння У.І.Пічэты)». Арганізатарам канферэнцыі выступіў гістарычны факультэт БДУ. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў з БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, МДУ імя М.В.Ламаносава, Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г.Пятроўскага, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, іншых ВНУ, музеяў. На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады навуковага супрацоўніка аддзела публікацый Т.М.Агеенка («Гістпарт |
ЦБ КП(б)Б у 1921—1922 гг.»), вядучага архівіста гэтага ж аддзела В.М.Бароўскай («Аналіз асноўных канцэптуальных падыходаў да вызначэння паняццяў “гістарычная палітыка” і “палітыка памяці” у французскай гістарыяграфіі»), намесніка загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскага ў суаўтарстве з выкладчыкамі кафедры крыніцазнаўства БДУ А.М.Бяляўскім і А.С.Шапко («От титулярного советника до советского управленца: карьера Льва Георгиевича Сидляревского, управляющего делами Белорусского государственного университета в 1922—1924 гг.»), намесніка загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм У.Ю.Монзуля («Дефицит и культура торговли в БССР в 1948—1953 гг. через призму истории повседневности (на примере г. Минска)»), загадчыка гэтага ж аддзела В.Ю.Юркевіч («Систематизация гражданского законодательства Беларуси в 1920—1930-е гг.: к 100‑летию введения советского гражданского кодекса в БССР»).
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка