Удзел прадстаўніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука на пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»
16.11.202316 лістапада 2023 г. у Мінскай духоўнай акадэміі адбылася VIIІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука на пачатку трэццяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі духоўных, навуковых і дзяржаўных навучальных устаноў з Беларусі і Расіі. Усяго было прадстаўлена больш за 80 дакладаў.
У рамках канферэнцыі адбыліся пленарнае пасяджэнне і праца 8 тэматычных секцый, на якіх разглядаліся пытанні праваслаўнай біблеістыкі, багаслоўя, рэлігіязнаўства, царкоўна-практычных дысцыплін і гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.А.Вішнеўскі. Ён выступіў адным з мадэратараў секцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў 1-й палове ХХ стагоддзя» і прадставіў даклад «Личность протоиерея Симеона Оглоблина в отражении материалов архивного фонда “Белорусский Православный Священный Синод”».
Інфармацыю падрыхтаваў намеснік загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі