Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прастора творчасці»

29.11.2023

28 лістапада 2023 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прастора творчасці», прысвечаная 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча «Вянок». У канферэнцыі прынялі ўдзел мовазнаўцы, мастацтвазнаўцы, навукоўцы, музеязнаўцы, архівісты Беларусі і Расіі.

Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.Я.Тумаш выступіла з дакладам «Літаратурны музей Максіма Багдановіча: ад прыняцця пастановы да першай экскурсіі». Навуковы супрацоўнік таго ж аддзела Т.М.Агеенка ў суаўтарстве з вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І.В.Мышкавец прадставіла даклад «Сям’я Краскоўскіх: вяртанне».

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый М.Я.Тумаш

Фотогалерея: