Лекцыя В.Дз.Селяменева для супрацоўнікаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
22.12.202321 снежня 2023 г. у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў межах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі адбылася тэматычная сустрэча «Унёсак медыцынскіх работнікаў Беларусі ў дзейнасць Мінскага антыфашысцкага, патрыятычнага падполля», прысвечаная 80-годдзю трагічнай гібелі студэнткі Беларускага медыцынскага інстытута Н.П.Маісеевай, а таксама настаўніцы М.П.Чыжэўскай і яе дачкі А.А.Чыжэўскай. З лекцыяй перад супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук В.Дз.Селяменеў. У сваім выступленні лектар акцэнтаваў увагу на ўдзеле навучэнцаў універсітэта ў аперацыі па ліквідацыі генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ ў 1943 г. Выступленне выклікала жывую цікавасць, і ў заключэнне лектар адказаў на пытанні прысутных.
Інфармацыю падрыхтаваў нам. заг. аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі