Аб правядзенні круглага стала «Рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі БССР у 1920—1930 гг.»

12.02.2024

9 лютага 2024 г. ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыўся круглы стол «Рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі БССР у 1920‑1930‑я гг.». Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай і Мінская духоўная акадэмія. Круглы стол праходзіў у фармаце афлайн і анлайн. Мадэрыраваў працу круглага стала намеснік загадчыка аддзела публікацый НАРБ І.А.Вішнеўскі.

У прывітальным слове намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава звярнула ўвагу на тое, што гэты круглы стол з’яўляецца чарговым мерапрыемствам па канфесійнай гісторыі, арганізаваным архівам, а таксама адзначыла актуальнасць і важнасць вывучэння закранаемай тэмы.

У рамках мерапрыемства аспірант Мінскай духоўнай акадэміі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца в. Латыголь, іерэй В.В.Кулічэнка выступіў з дакладам «Идеологические основы отношения советской власти к религии и церкви»; загадчык аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В.Бараненка распавёў аб праблемах і перспектывах вывучэння праваслаўных суполак на тэрыторыі БССР падчас царкоўнага расколу ў 1920—1930-я гг.; навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі К.А.Латышаў выступіў з дакладам «Постсоветская национальная историография истории старообрядчества в БССР в 1920—1930-х гг.: белорусская и российская»; намеснік загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі ў сваім дакладзе адлюстраваў інфармацыйныя магчымасці матэрыялаў фонда «Беларускі Праваслаўны Свяшчэнны Сінод» пры вывучэнні пратэстанцкіх абшчын на тэрыторыі БССР; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Т.В. Лісоўская ў сваім дакладзе звярнула ўвагу на формы і спосабы арганізацыі рэлігійнай дзейнасці евангельска-баптысцкіх суполак у БССР у 1920‑1930‑я гг.; галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук К.Р.Карпекін прадставіў даклад «Дакументы судова-следчых органоў Віцебшчыны як крыніцы па гісторыі іўдзейскіх абшчын у 1920‑1930‑я гг.»; дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт У.Я.Аўсейчык выступіў з дакладам «Стараверскія абшчыны Віцебшчыны ў 1920‑1930‑я гг.»; старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А.Сухога І.А.Грышчанка распавяла аб асаблівасцях прыхадскога жыцця Мікалаеўскай царквы г. Гомеля ў ранні савецкі перыяд; дацэнт кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ, кандыдат гістарычных навук Г.С.Калініна выступіла з дакладам «Трансформация церковно-приходской жизни в БССР 1930‑х гг. на примере Кохановичской Петропавловской православной общины (по материалам фонда 2786 «Белорусский Православный Священный Синод»)»; аспірант Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, епіскап Царквы Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня г. Магілёва, магістр багаслоўя А.У.Габрусевіч распавёў аб жыцці і дзейнасці адвентысцкага пастара Ф.Н.Куземка ў г. Мінске ў міжваенны перыяд ХХ ст.

Усе даклады выклікалі жывую зацікаўленасць і абмеркаванне. Тэксты дакладаў удзельнікаў круглага стала плануецца апублікаваць ў зборніку артыкулаў «Архіўны дыялог. Выпуск 3».

 

Інфармацыю падрыхтаваў нам. заг. аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі

Фота: Уладзімір Монзуль

 

 

Фотогалерея: