Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава

13.02.2024

12 лютага 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для студэнтаў першага курса прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А.М.Шырокава».

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар архіва А.К.Дземянюк. Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Падчас экскурсіі студэнты наведалі чытальную залу архіва, азнаёміліся з навукова-даведачным апаратам, а таксама дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (асабістымі лісткамі па ўліку партызанскіх кадраў, узнагароднымі лістамі, дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію), матэрыяламі перапісаў насельніцтва і інш.

 

Інфармацыю падрыхтавала навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: