Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава

12.03.2024

12 сакавіка 2024 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі студэнты трэцяга курса прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава». Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Студэнты наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі партызанскіх фарміраванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш.

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: